17 мая Рэспубліканскі фестываль паэзіі “Масты сугучнасці” сабраў у Мастоўскай раённай бібліятэцы вялікую аўдыторыю на творчую сустрэчу пісьменнікаў і паэтаў з чытачамі пад назвай “Паэзія свет надзяляе душой”.
Радзівончык Дмітрый Мікалаевіч, паэт, публіцыст, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі вельмі цікава і змястоўна прадставіў паэтаў-удзельнікаў творчай сустрэчы. З ёмкімі самапрэзентацыямі выступілі такія знакамітыя госці, як: Васілеўская Г.І. (самабытная паэтэса, г.Масты), Матвіенка А.Я. (празаік, публіцыст, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі), Дудзюк З.І. (паэтэса, публіцыст, г.Брэст), Яцук Т.М. (паэтэса, г.Баранавічы), Кулік-Капуста З.М. (краязнаўца, паэтэса, празаік, г.Нясвіж).