У кожнага народа ёсць паэты, велiч i значэнне якiх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Залатымi лiтарамi сярод славутых аўтараў праўдзiвага беларускага слова высвечаны iмёны класiкаў нацыянальнай беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа, з дня нараджэння якiх сёлета споўнiлася 140 гадоў.
У рамках лiтаратурнай эстафеты “Нас слова Купалы i Коласа клiча” фiлiялам “Стралецкая сельская бiблiятэка” быў праведзены лiтаратурны ўрок “Паклон прымi ад нас, пясняр!”.
У ходзе мерапрыемства бiблiятэкар расказала пра Я.Коласа, пра значэнне яго творчасцi для беларускай лiтаратуры, пазнаемiла з жыццёвым i творчым шляхам вялiкага песняра Беларусi. Аляшкевiч Лiлiя Iванаўна прачытала вершы паэта “Родныя вобразы”, “Зiма”, “На полi вясною”, “Усход солнца” i iншыя. Удзельнiкi мерапрыемства актыўна адказвалi на пытаннi вiктарыны “Цi ведаеце вы жыццевы i творчы шлях Якуба Коласа?”.