
23 ліпеня выхавальнікі з ДУА “Дзіцячы сад № 1 г.Масты” наведалі Мастоўскую раённую бібліятэку, дзе адправіліся у займальнае падарожжа з мядзедзем Міхасём па беларускай народнай казцы “Пшанічны каласок”. Разам з мядзведзем удзельнічалі ў віктарыне па беларускім казкам, гульнях, адгадвалі загадкі. З захапленнем паглядзелі спекталь па казцы “Пшанічны каласок” тэтра ценяў, што дзейнічае ў Мастоўскай раённай бібліятэцы. Напрыканцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “З рога ўсяго многа”, а таксама з работай дзіцячага аддзела бібліятэкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”.














