офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Не пакiдайце мовы роднай…

Родная мова ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускiх казак, легендаў, паданняў.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняу 3 класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшла вiктарына “Не пакiдайце мовы роднай…”. Бiблiятэкар Пронька Валянцiна Уладзiмiраўна правяла кароткi экскурс у гiсторыю свята – Мiжнароднага дня роднай мовы. Пазнаёмiла дзяцей з кнiгай беларускага паэта Мiкалая Iваноўскага “Загадкi на ўсе выпадкi”. Вучнi з задавальненнем адгадвалi загадкi з гэтай кнiгi. Потым бiблiятэкар прапанавала перакласцi рускiя словы або словазлучэннi на родную мову. Маленькая вучнi чыталi вершы на беларускай мове. Мерапрыемства натхнiла дзяцей таксама на чытанне кнiг на роднай мове. У бiблiятэцы яны з задавальненнем i цiкавасцю выбралi кнiгi для самастойнага чытання.

Мерапрыемства садзейнiчала не только фармiраванню у дзяцей павагi i любовi да роднага слова, але i ўзбагацiла новым ведамi, прынесла карысць i асалоду маленьким беларусам.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.