У рамках абласнога выставачнага праекта «Хронiкi кнiжных палiц» у фiлiяле «Стралецкая сельская бiблiятэка» аформлена тэматычная кнiжная выстава «Не згасне агонь памяцi».
Усё далей у гiсторыю адыходзяць падзеi Вялiкай Айчыннай вайны, усё менш застаецца сведкаў тых жудасных падзей. I мы павiнны помнiць пра тых людзей, якiя цаною свайго жыцця заваявалi мiр на зямлi.
Наведвальнiкi бiблiятэкi маюць магчымасць пазнаемiцца з пяццю раздзеламi тэматычнай выставы, якiя адлюстроўваюць падзеi Вялiкай Айчыннай вайны.
У раздзелах «Памяць i боль беларускай зямлi» i «Вайны нялегкiя дарогi» расказваецца аб гераiчнай барацьбе беларускага народа супраць фашысцкiх захопнiкау.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны фашысцкiя захопнiкi праводзiлi палiтыку генацыду супраць беларускага народа. Адной з такiх форм генацыду было знiшчэнне вёсак разам з іх жыхарамi. Гэтай тэме i прысвечаны раздзел «Трагедыя спаленых вёсак». Асаблiвая ўвага надаецца матэрыялу аб нашых земляках у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Пра падзеi, якiя адбывалiся на тэрыторыi Мастоўшчыны i пра герояў-землякоў можна даведацца ў раздзеле «Вайна на Мастоўшчыне».
У раздзеле «Старонкi гэтых кнiг – гiсторыя вайны» прадстаўлены творы В.Быкава, I.Шамякiна, А.Савiцкага i iншых. Чытаючы кнiгi пра вайну можна даведацца пра гераiчнае мiнулае таго часу, а галоўнае – усвядомiць, што вайна можа паўтарыцца, а мiр неабходна берагчы.
Выстава дапоўнена элементамi франтавога быту салдат: баянам, настольнай лампай, «франтавымі трохкутнiкамі», армейскiмі флягамі.






























18 сентября, 2023
Moderator
Опубликовано в рубрике 

























