У рамках абласнога выставачнага праекта “Хронiкi кнiжных палiц” у фiлiяле “Стралецкая сельская бiблiятэка” аформлена тэматычная кнiжная выстава “Не згасне агонь памяцi”.
Усё далей у гiсторыю адыходзяць падзеi Вялiкай Айчыннай вайны, усё менш застаецца сведкаў тых жудасных падзей. I мы павiнны помнiць пра тых людзей, якiя цаною свайго жыцця заваявалi мiр на зямлi.
Наведвальнiкi бiблiятэкi маюць магчымасць пазнаемiцца з пяццю раздзеламi тэматычнай выставы, якiя адлюстроўваюць падзеi Вялiкай Айчыннай вайны.
У раздзелах “Памяць i боль беларускай зямлi” i “Вайны нялегкiя дарогi” расказваецца аб гераiчнай барацьбе беларускага народа супраць фашысцкiх захопнiкау.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны фашысцкiя захопнiкi праводзiлi палiтыку генацыду супраць беларускага народа. Адной з такiх форм генацыду было знiшчэнне вёсак разам з іх жыхарамi. Гэтай тэме i прысвечаны раздзел “Трагедыя спаленых вёсак”. Асаблiвая ўвага надаецца матэрыялу аб нашых земляках у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Пра падзеi, якiя адбывалiся на тэрыторыi Мастоўшчыны i пра герояў-землякоў можна даведацца ў раздзеле “Вайна на Мастоўшчыне”.
У раздзеле “Старонкi гэтых кнiг – гiсторыя вайны” прадстаўлены творы В.Быкава, I.Шамякiна, А.Савiцкага i iншых. Чытаючы кнiгi пра вайну можна даведацца пра гераiчнае мiнулае таго часу, а галоўнае – усвядомiць, што вайна можа паўтарыцца, а мiр неабходна берагчы.
Выстава дапоўнена элементамi франтавога быту салдат: баянам, настольнай лампай, “франтавымі трохкутнiкамі”, армейскiмі флягамі.