офисные услуги

На парог прыселі казкі                  

 Казкі… Яны знаёмыя нам з дзяцінства.  Цяжка знайсці чалавека, які б ніколі не чытаў казак. Яны адчыняюць нам дзверы ў дзівосны свет, напоўнены чараўніцтвам і цудамі. 7 чэрвеня ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбылося гучнае чытанне “На парог прыселі казкі”, каб узнавіць і паглыбіць веды дзяцей  пра казкі, спрыяць  выхаванню ў дзяцей цікавасці да багатай фальклорнай спадчыны беларускіх казак.

Прысутным была прадстаўлена паліца з казкамі  “Завітаем у казку”.  Удзельнікі з цікавасцю чыталі кнігі “Залаты птах”, “Залаты куфэрак”, “Добрыя казкі”, “Тром сын безымянны”, “Разумная дачка” і іншыя. Выказвалі свае думкі аб казках. У канцы падарожжа ў чароўны свет казак бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам  самім скласці казку.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.