офисные услуги

Наша прэса на ўсе інтарэсы

Філіял “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” для мясцовых жыхароў, асабліва для пенсіянераў – гэта месца зносін. Тут яны збіраюцца, каб пачытаць свежую прэсу, кнігі і часопісы, абмяняцца навінамі. Для іх быў арганізаваны дзень перыёдыкі “Наша прэса на ўсе інтарэсы” (да 80-годдзя з часу заснавання Мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам”).

   Для наведвальнікаў былі прадстаўлены падшыўкі газеты за гады, якія маюцца ў бібліятэцы, а таксама нумары газет семядзісятых, васьмідзесятых, дзевяностых, двухтысячных гадоў, у якіх прадстаўлены матэрыял аб нашай мясцовасці, аб людзях, калгасе і іншыя навіны.

  Чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй нашай любімай газеты. Газета прайшла слаўны працоўны шлях, мае слаўную гісторыю і традыцыі, свой стыль. Гартаючы пажаўцелыя нумары, праслежваецца, як мянялася раёнка.    У цяперашні час, дзякуючы сумеснай творчасці журналістаў, пазаштатных аўтараў і чытачоў, газета становіцца жывей і цікавей. З’явілася больш разнабаковай інфармацыі, змяніўся дызайн і афармленне. Даведаліся пра некаторыя дасягненні і ўзнагароды . Сёння “Зара над Нёманам” – гэта змястоўнае, карыснае выданне.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.