Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Рагозніцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Мілагучнае, звонкае, роднае слова”.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага дня і завастрыла ўвагу на тым, што ў спадчыну ім засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў.
Удзельнікі гадзіны згадзіліся з тым, што роднае слова – гэта вялікі скарб, які проста неабходна берагчы і шанаваць. З вялікім захапленнем дзеці чыталі вершы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Янішчыц і байкі К.Крапівы, каб адчуць прыгажосць і прасякнуцца мілагучнасцю роднай мовы.