“Мой лёс, мая дарога…”
Паэзiя…
Мой лёс,
Мая дарога,
Ты зоркай будзь у самы цяжкi час.
Не пакiдай мяне, мая трывога,
Каб прысак сэрца
Раптам не пагас.
Менавiта з такiх слоў пачаўся лiтаратурны партрэт “Мой лёс, мая дарога…” ў фiлiяле “Стралецкая сельская бiблiятэка” 22 жнiўня, якi быў прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Iрыны Данiк, вядомай беларускай паэткi, члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пiсьменнiкаў Беларусi”, жыцце i дзейнасць якой звязана з Мастоўшчынай i в. Стральцы.
На мерапрыемства былi запрошаны людзi сталага ўзросту. Бiблiятэкар пазнаёмiла прысутных з жыццёвым i творчым шляхам I.Данiк, расказала пра калектыўныя зборнiкi, у якiх надрукаваны вершы паэткi, i прачытала некалькi яе вершаў, а таксама пазнаёмiла з альбомам “Паэтэса прынеманскага краю”.
Сваiмi ўспамiнамi пра Iрыну Мiкалаеўну падзялiлася яе родная сястра Ясевiч Марыя i прачытала яе вершы “Мiр”, “Мы за мiр”.
Шнiп Нiна прачытала гумарыстычны верш “Пацеха”. У заключэннi мерапрыемства ўсе прысутныя паглядзелi вiдэапрэзентацыю “Радком сваiм яна край праславiла”.
У в. Стральцы Iрыну Мiкалаеўну ведаюць i памятаюць, як таленавiтага, шчырага i добразычлiвага чалавека, якая у сваiм вершы пiсала:
Мая паэзiя…
Ты – ўсюды
У бляску солнца
I вачах.
Гучыш усiм,
Хто сэрцам шчырым
Тваей кранаецца струны.
I сапраўды, кранаюць душу чароўныя радкi яе паэзii.