офисные услуги

Мой край – гордасць мая

У філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбылася інфарміна, прысвечаная любімаму кутку зямлі  “Мой край – гордасць мая”. Бібліятэкар падкрэсліла, што Беларусь заўсёды натхняла творцаў. Край легенд і казак, зямля пад белымі крыламі, сінявокая – такія трапныя азначэнні давалі паэты нашай радзіме.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі здзейснілі займальнае падарожжа па старонках беларускай гісторыі. Дзеці даведаліся пра: станаўленне суверэннай міралюбівай дзяржавы, дзяржаўную сімволіку і каштоўнасці, багатыя традыцыі беларускага народа, прыгажосць сталіцы, старадаўніх гарадоў і палескіх вёсак, векавыя лясы, бязмежныя пушчы, блакітныя рэкі і азёры і слаўных людзей, якімі ганарыцца краіна.

Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Мая радзіма – Беларусь”. Удзельнікі актыўна адказвалі на пытанні, выказвалі свае думкі пра любімую краіну, мірнае неба над галавой, дабрабыт і працавітых, гасцінных людзей. Асабліва цёплым момантам стаў успамін аб тым, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права беларусаў жыць, гадаваць дзяцей, вучыцца і ствараць будучыню на роднай зямлі.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар заклікала юных удзельнікаў берагчы спадчыну продкаў і заставацца сапраўднымі патрыётамі нашай любімай Беларусі, каб з упэўненасцю глядзець у будучыню і смела будаваць свой лёс на роднай зямлі.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.