Паважаныя чытачы! Прапануем вашай увазе верш “Мой край” мясцовай паэтэсы Зінаіды Біліды. Паэтычны твор прадстаўлены да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі.
Мой край
Мой любы край! Мая старонка!
Адна ты ў сэрцы назаўжды!
Сцяжынка, што вядзе з маленства,
Мяне натхняе ў жыцці!
Тут гоман птушак не сціхае.
Дубы тут шэпчуць у бары.
Жытнёва-залаціста поле
Схіляе нізка каласы.
Край стужкай рэкі абвіваюць.
Азёрным позіркам глядзіць вада.
Тут дзіўна жаўрукі спяваюць,
Старонка любая мая!
Дзе б я не быў, у свой куточак
Вяртацца хочацца заўжды.
Бо прыгажэй, чым ты, старонка,
Мне, ведаю, больш не знайсці.
За тое, каб жыла ты ў міры,
Жыццё аддам, не пашчажу.
Гарматы каб не грахаталі.
Людскія слёзы не цяклі.
Зінаіда Біліда