
21 лютага вучні 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Масты імя Васіля Лявонцьевіча Валадося” сабраліся ў Мастоўскай раённай бібліятэке, каб зрабіць падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой – Спадарыня мова.
Дзеці, падзяліўшыся на дзве каманды, прадэманстравалі свае веды па беларускай мове ў конкурсах мовазнаўцаў “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Працягні прыказку”, “Пагуляем ў рыфмы: жывы-нежывы”, у якіх трэба было даць агульную назву прапанаваным словам, скласці прыказку за 2 хвіліны, прачытаць і растлумачыць яе сэнс, падабраць рыфму да слоў. З вялікай цікавасцю хлопцы і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, метаграмы, выпраўлялі памылкі ў гумарыстычных выказваннях.
На мерапрыемстве дзеці яшчэ раз пераканаліся, якая прыгожая і мілагучная родная мова.









