Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Мая краіна – мой дом

Багатая i прыгожая наша Радзiма Беларусь. Тут мы нарадзiлiся і жывем, тут мы вучым сваіх дзяцей самаму добраму і светламу.

2 лiпеня Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка запрасiла дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў падарожжа “Мая краiна – мой дом”, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзе кожны меў магчымасць прадэманстраваць і праверыць свае веды аб Радзіме.

На станцыi “Сiнявокая Радзiма” ўдзельнiкi адказвалi на шэраг пытанняў пра сучасную Беларусь, пра яе мiнулае, а наступны прыпынак быў прысвечаны Дзяржаўнаму запаведнiку “Белавежская пушча”.

Калi бiблiятэкар разам з дзецьмi выйшлi на прыпынку “Сцяжынка мудрасцi”, то заўважылi, что нехта пераблытаў мудрыя народныя прыказкi. Падарожнiкам трэба было іх скласцi зноў. Дзецi з заданнем справiлiся на выдатна.

Кемлiвасць і дасцiпнасць удзельнікі падарожжа паказалi на прыпынку “Беларускiя загадкi”. Усе закавырыстыя загадкі былі разгаданы.

У заключэннi мерапрыемства дзяцей захапілі беларускiя гульнi на свежым паветры.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.