офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Масты сугучнасці ў Гудзевічах

У рамках першага Рэспубліканскага фестывалю паэзіі “Масты сугучнасці” адбыліся творчыя сустрэчы паэтаў з чытачамі ў аг.Гудзевічы.

Знакамітыя госці наведалі Гудзевіцкую сельскую бібліятэку, дзе адбылася сустрэча з маленькімі прыхільнікамі паэзіі пад назвай “Зорны вяночак беларускай паэзіі”.

Дзяцей захапілі размовай Людміла Антонаўна Кебіч – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, і Таццяна Анатольеўна Дземідовіч – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.

Валянціна Станіславаўна Драбышэўская (паэтэса, празаік) правяла з удзельнікамі сустрэчы інтэрактыўную гульню, а паэтэса Кавальчук Тамара Васільеўна прэзентавала дзецям свае новыя кнігі.

Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў і з паэтам-земляком Мікалаем Пятровічам Іваноўскім, які нарадзіўся ў в.Пачуйкі Ваўкавыскага раёну.

Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай, дзеці пранікліся хараством беларускай паэзіі і ўбачылі сапраўдных паэтаў ужывую.

Шаноўныя госці сустрэліся таксама з моладдзю – у Гудевіцкім цэнтры вольнага часу і культуры выступілі А.Я.Матвіенка, Т.І.Абухоўская, Г.І.Васілеўская, З.І.Дудзюк, Д.М.Радзівончык, Т.М.Яцук, З.М.Кулік-Капуста, Т.М.Мазур і другія.

Завітала паэтычная дэлегацыя і ў Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.