Рэспубліканскі фестываль паэзіі “Масты сугучнасці” пачаў сваю работу сёння ў Мастоўскай раённай бібліятэцы.
Арганізатары гэтага маштабнага мерапрыемства – Саюз пісьменнікаў Беларусі, сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта, Мастоўская раённая бібліятэка і Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей.
Адкрылі фестываль урачыста і цікава: мастоўская паэтэса Таццяна Абухоўская сустрэла гасцей аўтарскім вершам “Мастам складаем гімн хвалебны”, народны ансамбль народнай песні “Ярыца” стварыў асабістую атмасферу свята сваёй творчасцю, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Давыдзік Марына Осіпаўна сказала ўступнае слова, а шаноўныя госці прынялі ў падарунак цудоўны духмяны каравай.
Матвіенка Анатолій Яўгенавіч, празаік, публіцыст, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі прадоўжыў адкрыццё прамовай і ўручэннем грамат ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
У гэты час выдавецкі дом “Звязда” і выдавецтва “Мастацкая літаратура” ладзілі выставу-продаж літаратуры, дзе кожны жадаючы мог набыць кнігу і тут жа атрымаць аўтограф аўтара.
Урачыстае мерапрыемства прадоўжылася ў бібліятэцы, дзе ўсе прысутныя былі запрошаны на пазнавальную экскурсію па галоўнай кніжніцы раёна, наведалі тэматычныя выставы, завіталі ў міні-музей “Мір дакампьютэрнай тэхнікі”, паглядзелі пастаноўку тэатра ценяў з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю паэзіі прынялі ўдзел у круглым стале “Паэзія на ўсе часы: творы і творцы” з віртуальным суправаджэннем, что дало магчымасць далучыцца да яго ўсім жадаючым. Прагучалі выступленні вядомых таленавітых беларускіх паэтаў, членаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з розных рэгіёнаў краіны.
Далей удзельнікаў фестывалю чакалі сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі, сачыце за навінамі на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках.