офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Мостовский край в стихах и песнях

Моя Мостовщина

Здесь красота – не выразить словами,

Здесь так легко поверит в чудеса:

Величественный Неман перед вами,

Зелёные дубравы и леса.

Святых небес невиданная просинь,

И солнца отблеск на речной волне.

В Мостах такая золотая осень,

Какой, пожалуй, в целом мире нет.

Отколосились урожаем нивы,

Плодами и закрома легли поля,

Народ у нас простой, трудолюбивый,

Ко всем щедра Мостовская земля.

Радушье встретишь в каждом человеке,

В округе и порядок, и покой.

И, кажется, что было так вовеки

Над мирной белорусскою рекой.

Но каждый век своей отмечен вехой,

Мы забывать об этом не должны,

Ведь слышится беда далёким эхом,

Кровавым эхом страшной той войны.

Хвала и честь великим полководцам,

Не оплошали, что и говорить.

И всё ж, за что же нашим Княжеводцам

Пришлось судьбу Хатыни повторить?

Нет, мы своё отвоевали, хватит!

Нам дороги покой и тишина.

В любой семье есть память о солдате,

Которого похитила война.

Покой царит над всей большой державой,

Но знают, видно, только небеса,

Какою кровью и какою славой

Омыты партизанские леса.

И мы сейчас душой кривить не будем,

Нам хочется мечтать, любить, дружить.

Что в жизни надо всем нормальным людям?

Трудиться и под мирным небом жить.

Историю свою не забываем,

И город наш во всей своей красе.

Гостей хороших встретим  с караваем,

А злых людей не надо нам совсем.

Как свеж и чист наш город на рассвете!

И осень снова в гости к нам пришла.

И в школу побегут вприпрыжку дети,

И мирные у взрослых есть дела.

За земляков своих сказать берусь я,

Как любим мы свой город над рекой.

И мы хотим, чтобы над Белой Русью

Всегда царил порядок и покой.

                                                   Татьяна Обуховская

Край мой Прынёманскі

Край мой Прынёманскі, светлы, лагодны,

Нёман магутны і бераг круты.

Ты на світанак вясновы падобны,

Родныя здаўна стаяць тут Масты.

Гай, дзе бярозкі шумяць і гамоняць,

Вечныя сосны няўтольна гудуць.

Роднае поле калоссем палоніць –

Трэба часцей нам бываць з вамі тут.

Я палюбіла шырокае поле,

Жыта, што золатам шчодрым гарыць,

Рэчку і лес, лугавое раздолле,

Песню, якая ў небе звініць.

І васількі – нібы зорачкі ў жыце,

Весела, дружна смяюцца, цвітуць.

Мне б расnварыцца ў гэтым блакіце,

Край мой квітнеючы сэрцам адчуць!

                                       Галіна Васілеўская

Мая Мастоўшчына

Мой родны кут, мая ты спадчына!

Заўсёды ў сэрцы ты адна.

Над дахам бусел дзе курлыча,

Дзе льецца песня матчына.

Дзе сцежка партызанская,

Трава не скошана.

Крывёю матухна-зямля

Пластом заложана.

У страшным полымі агню

Ты не загінула.

Заўсёды ў памяці людзей

Адна-адзіная.

Хай тут спяваюць жаўрукі,

І стужкай Нёман ўецца.

Жыццё хай будзе без вайны,

І сонейка смяецца.

Мая Мастоўшчына! Мой край!

Расці, мужай, квітней,

Мая ты любая старонка,

 Няма цябе мілей!

                                 Зінаіда Біліда

Любімай Мастоўшчыне

 Няма без зорак неба,

Без берагоў ракі.

Няма і чалавека

Без роднае зямлі.

Калісьці нарадзіцца

Пашчасціла і мне

У краі, дзе бруіцца

Крыніца па вясне.

Дзе сенажаць гадуе

Шматкаляровы збор

Для татавай каровы

І для маіх вянкоў.

Пяе дзе бездакорна

Над галавой жаўрук,

Маленькі, непакорны,

І не ляціць да рук.

 Дзе калыхае вецер

Лістоту ў садах.

Ён ужо даўно прыкмеціў

Вядроных яблынь гмах.

Любімы край і горад!

А горад той Масты!

Вы Нёманам узгадованы,

Вы з Нёманам раслі.

Вясною разліваўся

І волатам праслыў,

Дубоў высокіх твары

Ты паласкаў і мыў.

На лодках і паромах

Дзяды прасталі пуць.

Цяпер  ж мастамі новымі

Прыедзьце адпачнуць.

Над Нёманам фестывальным

Агні даўно гараць.

Масты збіраюць госцейкаў,

І песні ўсколь гучаць.

Працуецца – спяваецца,

Нясецца рой дарог,

Удача ўсміхаецца,

І ўсіх бароне Бог.

Масты – саюза сімвал,

Масты – сямейны круг.

Ты аб’яднаў нас Гімнам,

Ты наш дарадца, друг.

Сядзіб прыгожых, новых

Так многа ў Мастах

Ад кветнікаў цудоўных

Цяпер нат чую пах!

Шматпавярховы дружа

Узнёсся над зямлёй,

Ён ганарліва дужа.

Але і ён герой.

Бо ў ім тупочуць Ганкі

Па лесвіцах крутых.

Пясочніцы, гайданкі…

Гадуе двор малых.

Сталеюць пакаленні:

Бацькоў змяніць пара.

Жадае вам сумлення

Мастоўская зямля.

Набыткі ўсе і cкарбы

Так просіць зберагчы,

Каб удзень тысячагоддзя

Масты цвілі, цвілі!

                                       Вера Пашкевіч

Пра цябе свае вершы складаю

 Мастоўшчына, цвіці і радуй нас сваімі святамі,

Сваімі перамогамі, працоўнымі людзьмі,

Разумнымі падлеткамі, прыгожымі дзяўчаткамі,

Усмешкамі дзяцей і шчодрасцю душы.

Ты працавала многа і нястомна,

Ад года ў год усё прыгажэла і цвіла,

Як многія, преажыла нямала гора,

Гарэтная зямелька ты мая.

Зямля мастоўшчыны цярпела многа болю,

Ад вёскі Шчара засталіся каміны,

У нас свая Хатынь – ёсць вёска Княжаводцы –

І ў кожнай хаце свае страты ад вайны.

Ты сколькі сваіх хлопцаў пахавала:

Айчынная, Аўган, Чачня і ў мірны час

Яны заўсёды былі ў першым строі,

Не падвялі цябе,

Не здрадзілі ні раз.

Будуецца жыллё,

А вуліцы ў кветках,

Толькі жыві, толькі рабі, толькі спявай,

І праца кожнага патрэбна безумоўна,

Каб праслаўляць мастоўскі родны край!

Сябрамі не абдзелены ніколі,

Умеем мы сустрэць, умеем частаваць,

А першыя мастоўскія Дажынкі

Заўсёды з гонарам мы будзем успамінаць.

Мы ганарымся пераможцамі ў спорце,

Ад хваляў Нёмана

Яны на міравы Алімп узышлі,

Мастоўскія грабцы на байдарках і каноэ

Праславілі імя сваёй зямлі.

Мастоўшчына багата спевакамі,

Танцорамі, музыкамі, майстрамі,

Калі на святах песня “Ярыцы” гучыць

То ўся зямля Мастоўская звініць.

Я зычу табе радасці і шчасця,

Каб ты не знала ліхалеццяў і вайны,

Каб нараджаліся і вырасталі ў шчасці дзеці,

Як васількі ў жыце, красаваліся ў жыцці.

                              Людміла Віктараўна Гайдаш 

  Спадчына

 – Што-небудзь напішы і ты

Нам пра Мастоўшчыну, Масты, –

Прасілі нейк сябры за кавай, –

Мясцінам нашым будзе слава.

 Нас павяла дарожка-сцежка

Туды, дзе крочыла Ажэшка.

Дзе Цётчын спеў ляціць праз леты,

Забыць не змогуць людзі гэта.

Тут Явара бадзёры кліч –

Чытае вершы з Мінявіч.

Прыпомняць справы людзі, продкі,

Зямелькі талент – самародкі.

Хоць Нёман шмат нясе вады,

Ларысы Геніюш сляды

Не затаптаны, не замыты,

Зямлёй Мастоўскай апавіты.

Кружыў Міхась Арол над Стругай,

Калі барозны сошкі, плуга

Давалі грамату часцей,

Вучыў ён мове тут дзяцей.

У “Нашай ніве”, як Купала,

Ён друкаваўся і нямала.

І Багдановіч, крытык першы,

Цаніў ягоны песні, вершы.

 Сабраны ў “прыгаршчы Айчыны”

І скарбы са Стральцоў Ірыны.

Магутны Нёман іх рукою

Пісаў ім творы, непакоіў.

Мастак наш, Іваноўскі Дзіма,

Тварыў палотны пра Радзіму,

Прайшоў ён Гудзевічаў школу –

Млына Мастоўскага памолу.

 Мастоўшчына знаходзіць скарбы,

Псаваць не трэба нават фарбы,

Яны зіхцяць, таленавіты,

Бо люд зямелькі даравіты.

Дзялюся слушна вам, з дакорам,

Пісаць лепш іх – мне брыдка, сорам.

Гукаць паэтам – Бога голас.

Я ж не Купала і не Колас.

                                                                                Мікалай Пятровіч Іваноўскі

                                                          люты, 2016г.   

     Мой край

 Мостовщина, мой край родной!

Горжусь твоей я красотой!

Леса, луга, полей простор,

Птиц бесконечный разговор,

Сады в цвету, изгибы рек,

Озёр безмолвных синий цвет…

Здесь дышится мне так легко.

Тут отчий дом, уют, тепло.

Любуюсь я тобой всегда

Родная сторона моя!

                                         Ксения Новицкая,

                                20 мая 2016г.                                                           

          Край Мастоўскі

  Край любімы, край мой родны,

Край дзядоў маіх бацькоў,

Ты раскінуўся над Нёманам

Ад Каўшоў да Галубоў.

Перад сонечным усходам,

У цішыні начной

Пахнеш ліпай,

Пахнеш мёдам,

Мятай лугавой.

А калі ж зара гуляе,

Падымаецца над лесам,

Сонца шчодра абуджае

Цябе, мілы край мой, увесь.

І тады паўсюдна гоман

Чую я рытмічны твой,

Адчуваю, што мой Нёман

Пахне ліпай,

Пахне мёдам

Мятай лугавой.

Край любімы, край мастоўскі,

Край прыгожы, родны мой,

Люблю цябе я па-бацькоўску,

Усім сэрцам і душой.

Я адсюль з дзяцінства родам,

Я з табой звязаў душу.

І пах ліпы,

Мяты, мёду

У сэрцы я нашу.

                                            В. Юрэвіч

Азёркаўскія вячоркі

                     (Самадзейным артыстам калгаса “Шчара”)               

Вось дык танцоры!

Вось дык танцоркі!

Хто выступае?

Вядома , Азёркі!

Потым на сцэне

Пакажуць калядкі.

Таўкуць мак у ступе,

Пякуцца аладкі.

З павагай сядаюць

За столік кляновы,

Пра жыцейка, лецейка

Льецца размова.

Каб жыта радзіла,

Гарох ды капуста,

Каб у хаце заўжды

Была хлеба луста.

Каб сонца свяціла,

Іскрыліся зоры,

Каб жыта ў амбарах

Ляжала, як горы.

А потым дзяўчаты

На дровы гадаюць.

Адна адной долі

Шчаслівай жадаюць.

Вось гэдак калісьці

Бабулі гадалі,

Праз хаты ды стрэхі

Абутак кідалі.

Пяклі яшчэ пышкі

Ды сыпалі зерне.

Кахалі-любілі

Суджаных верна.

Смеху, тых жартаў,

Той весялосці,

Здаецца, што стрэлася

тут з маладосцю.

                           Аліна Тарарук   

Асаўляне

  Жылі ў вечнай галечы сяляне,

А навокал – балота ды гай.

Асаўляне, мае Асаўляне.

Мой любімы, бацькоўскі край!

Гнулі спіны вякамі на пана,

Каб сябе і сям’ю пракарміць,

Асаўляне, мае Асаўляне,

Сталі вольна ў савецкі час жыць!

Іх жыццё цяпер мірна саткана,

Усюды чуецца грукат машын.

Край бацькоўскі, мае Асаўляне,

Ты радзімы куток, я – твой сын.

Тут дзяды і бацькі пражывалі,

Мужнасць іх у вяках не забыць.

Продкаў край маіх, Асаўляне.

Не магу я без вас пражыць.

Пакарылі балоты гнілыя,

З году ў год тут расце ўраджай.

Асаўляне, мае дарагія,

Край цудоўны, заўжды расцтвітай!

                                                І. Астапенка

Багатырэвічы

 Ах, якія прасторы

Каля гэтай ракі!

Тут лясы – нібы горы

І высокі блакіт.

Жыта ціха красуе,

Нёман хутка плыве,

І на хвалях красуня

З тых вякоў устае.

Колькі год мінавала,

Колькі дзён уцякло.

Што было – адпалала

Першацветам вакол.

Толькі вёска над небам

Застаецца стаяць,

Бо на свеце нам трэба

Жыць, любіць і спяваць.

Уецца цёплая сцежка

Аж да самай вады.

І, здаецца – Ажэшка

Выйдзе раптам сюды.

Усміхнецца, прытуліць

Да грудзей васількі,

І пакоціцца з вуліц

Смех яе да ракі…

                        Ірына Данік

Мая вёсачка Вайнілавічы

Чаму глядзіш з дакорам  услед.

Сяло маё ля азярынкі?

Я не надоўга, зноў вярнуся,

Не раз яшчэ сустрэнем  вечарынку.

Тым бальшаком, што ў вербах гнуткіх,

З табой навекі мы спавіты.

Здаўна жыве народ тут ветлы.

На зайздрасць дбайны, працавіты.

Жыццё калісці тут кіпела,

Ліліся песні, смех дзявочы,

Даўно падворкі апусцелі,

Прыгорбіў хаты лёс сірочы.

Няўжо спакойна вам там спіцца,

Нашчадкі гэтых хат пустых,

Няўжо ні разу не прысніцца

Цяпло бацькоўскіх хат старых?

Няўжо не кліча вас Радзіма

Жытнёвым пахам каласоў?

Няўжо ў цяжкую хвіліну

Не цягне вас да хат, дамоў?

Паверце мне: мы ўсе патрэбны

Зямлі дзяцінства і бацькоў.

Давайце ўсе з любых дарог

Мы зноўку вернемся дамоў.

                                      Аліна Тарарук

Любімы сэрцу куточак

Ёсць у Мастоўскім раёне

Вёсачка Галубы,

Родны сэрцу куточак,

любы і дарагі.

Ты для нас, як маці, дарагая,

Любая, адзіная на свеце.

Помніш, ты заўжды нас сустракала.

Мы збіраліся да цябе, твае ўсе дзеці.

У цябе была калісьці школа.

Сельсавет, праўленне нашага калгаса.

Быў і клуб, і музыка, і песні.

І было ў школе многа класаў.

Ты была такою прыгажуняй,

Велічнай і важнай, маладой.

Што ж з табой гады зрабілі?

Стала ты зусім-зусім сівой.

Бачу я, ты вельмі пастарэла,

Ёсць пустыя ў цябе дамы.

Зараслі дарожкі каля хатаў,

Плот нямоглы пахіліў слупы.

Многа год прайшло, а не магу забыць я.

Сэрца маё рвецца да цябе.

Любая, ты для мяне крыніца –

Глыток чыстай і жывой вады.

Дзякуй, вёсачка і мамачка, за вёсны,

За дзяцінства дзякуй і за маладосць.

Дзякуй за чаканне, дзякуй за цярпенне,

І яшчэ за тое, што вы ёсць.

                                       Яніна Літавар

         Гудзевічы           

Мая  вёска любая,

Ты стаіш у красе.

Пчолка гаманлівая

Збірае мёд сабе.

Рэчачка прыгожая

У лузе ўсё бурчыць.

Птушачка вясёлая,

Як званок звініць.

Клёкат нас буслілы

Ласкаю чаруе.

Гроначка каліны

Пурпур нам даруе.

                                Аксана Кажэцкая

Гудзевічы

  Ёсць вёсачка на свеце

У кожнага свая.

Мая ў бэзу цвеце,

Чаруе ўсіх яна.

Бо Гудзевічы нашы

Як у бэзавым вянку.

Тут рэчанька бруіцца

І хаты ў вішняку.

Бо Гудзевічы бачу

Я нават у моцным сне:

Яны ля рэчкі, ставаў,

Як мама, песцілі мяне.

І дзе я жыць не буду,

Успомню луг і гай.

Ніколі не забуду

Мой родны, любы край.

                                     Марына Багдан

Гудзевічам

 Гудзевічы, вёска чарадзеяў!

Шмат вякоў на свеце ты жывеш.

Многа ў цябе было падзеяў,

Ясьмінам і мальвамі цвіцеш.

Тут яцьвяг калісці сеяў жыта і авёс,

А захопнікі знішчалі нашу мову.

Шмат пакут дзядуля перанёс,

Ён быў верны свайму слову.

Бэз прад ім у даўгу не застаецца,

Свой чароўны пах і кветкі аддае.

Песня жаўрука, бы рэчка, уецца

І даруе шчыра нам яе.

 Тут зубры магутныя рыкалі,

Лось глядзеў з Сувацкае гары,

Дзікі жалуды сабе шукалі

І блукалі дзесьці ў гушчары.

 І магутныя дзядулі-ветракі

Беспрыпынна век свой працавалі,

А жылі яны каля ракі,

Верацейкай, што здаўна назвалі.

 Бровар дзень і ноч клякоча,

І крухмальня клопатна гудзе.

Млын ля бурчака рагоча,

Рыба ў рэчцы ніці-бель прадзе.

 Нездарма названа Беларуссю,

Ты, Радзіма продкаў і бацькоў.

Цябе помняць белыя і русыя,

У нас шануюць прадзедаў, дзядоў.

 Усё навокал міла і прыгожа,

   Асабліва ў гэты светлы і чароўны дзень.

Ля музея кветка прыгожая, можа

На стагоддзі кіне свой прамень.

 Гудзевічы! Родная мне вёска!

Сем стагоддзяў ты жывеш, цвіцеш.

Верацейка залатой вадою плёскае.

З кожным маем прыгажэеш і расцеш.

                                Кацярына Ралейнік 

       Старажытныя  Гудзевічы

Бурчыць Бурчак  пра нешта,

Шапочуць вербы ля ракі.

Тут човен плавае спрадвечна

І б’юць хвастамі шчупакі.

Вятрак над вёскаю пануе,

Крухмальня дзень і ноч гудзе.

Ласкавы ветрык твар цалуе,

Кута мілей няма нідзе.

Тут дызаль меле і вальцуе,

Разносіць вецер кветак пах.

На скрыжаванні шлях вартуе

Стары будынак воласць-гмах.

І бэз схіліўся над дарогай,

І дуб стаіць тут векавы.

Суніц ля сцежкі многа-многа

І мора кветак ды травы.

Тут школа лепшая ў павеце,

Гасцінец стужкаю ўецца.

Няма мілей сяла на свеце,

Чаромха, ліпа, бэз смяецца.

Царква красуецца на ўзгорку,

Лясочак туліцца ў нізіне.

Чуваць тут беларускую гаворку,

Народ працоўны наш не згіне.

                            Рыта Траццяк 

У Княжаводцах бэз цвіце

Глядзець баюся на траву:

– А можа гэта пальцы дзетак,

Што так імкнуцца ў сіняву?

Вось-вось заплачуць вочы кветак…

– За што фашыст спаліў людзей? –

Маўчаннем кнігаўка адкажа,

І толькі хвалямі ў вадзе

На Нёман жаль вялікі ляжа.

Ссівеў ад гора цёмны лес –

Даўно бяду сваю люляе,

Бо дзе ні гляне – вочы спрэс…

Была тут вёска не малая.

У Княжаводцах бэз цвіце,

Каб не было вайны на свеце,

Каб бусел над зямлёй ляцеў,

І падрасталі ў вёсках дзеці.

Мілявічы

    Я зноў ад шчасця сам не свой –

Збылася мара запаветная:

І зноў любуюся табой,

Мая ты вёска – ява светлая.

А навокал такая ціш

І пах няскошанай аселцы!

Як зачарованы, стаіш,

Што гэта ты, вачам не верыцца.

Усё тут змалку люба мне:

І сіні дым, што па-над хатамі,

І клёкат бусла на гумне,

І луг, і поле, і аратыя.

Праз тоўсты занавес гадоў,

Што зніклі птушкаю імкліваю,

Шукаю босых я слядоў

Свайго дзяцінства сіратлівага.

Яму крычу: а-у, а-у!

Махаю ветліва хусцінкаю,

Ды толькі росы на траву

Кладуцца буйнымі слязінкамі…

Жыві, іскрыся, вугалёк,

У сэрцы песняй неўміручаю,

Маёй Радзімы вугалок,

Зярнятка буйнае, жывучае!

                                            А. Кавалевіч

Мінявічы

Вёска Мінявічы

да сябе пакліча

творамі Ажэшкі,

палявою сцежкай.

Нёманам шырокім,

берагам высокім.

Моцнымі дубамі,

жытнімі палямі.

А над вёскай бусел

зачапіўся, мусіць,

перынкай за неба

і плыве як трэба.

Бачыць вёска тыя

вёсны залатыя,

як была Эліза

да Радзімы блізка.

Бо яе тут крокі

і парыў высокі,

і душы праменні –

словы і найменні…

Ірына Данік

Нацавічы

Няма на свеце прыгажэй

Маленькай вёсачкі мае,

Тут наймілей, найдаражэй,

У небе жаўранак пяе.

Тут халадней вада крыніц,

Ярчэй у небе сонца свеціць,

Тут непаўторны бляск зарніц

Бывае толькі ў леце,

Дзе б я далёка ні была,

Заўжды ў сэрцы застаецца

Малая вёсачка мая,

Што Нацавічамі завецца.

                                               Т. Бібіла

Вёска мая дарагая…

Вёска мая па-над лесам,

Яблыні, вішні, дубок.

Хата пад шыферам, з цёсу,

Рэчка Зяльвянка, млынок.

Побач пагоркі, узлескі,

Роднае поле, лугі.

Мілая вёсачка Пескі,

Бацькаў куток дарагі.

Песні дзяўчат вечарамі,

Зорнае неба, дымок.

Белы туман над палямі,

З вёскі-дарог вузялок.

Мне ўсё з дзяцінства тут міла,

Клёны, бярозкі, лугі.

Што за чароўная сіла

Цягне ў куток дарагі?

Колькі б я вёсак не бачыў,

Колькі б станіц, гарадоў,

Толькі табе лёс прызначыў

Сэрца маё і любоў.

                                                 І. Астапенка

Мір

Кружыць бусел над вёскай Стральцы,

Аглядае прасторы палеткаў,

Погляд мой, да яго даляці,

Да зямлі, да вясны, да падлеткаў.

Ім наш шлях на зямлі прадаўжаць,

Ім памылкі спраўляць і сумненні.

Сеяць ім наша жыта і жаць.

Працаваць і вучыцца сумленна.

Толькі б мір панаваў на зямлі.

Толькі ветры спакойныя дзьмулі.

Толькі б кветкі і сэрцы цвілі –

А астатняе мы дабудуем.

                                     І. Навуменка