
6 сакавіка ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар “Мама, мамачка, матуля”. Галоўнымі гераінямі сустрэчы сталі дзяўчынкі і іх мамы. Многа цёплых слоў было сказана пра самага дарагога чалавека – маці. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, спявалі песні і распавядалі пра сваіх матуль. Падчас мерапрыемства дзяўчынкі ўручылі матулям віншавальныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Быў арганізаваны салодкі стол. Вечар прайшоў у цёплай і сардэчнай атмасферы.