
На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства.
Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
• 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
• 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага “Апостала” Францішка Скарыны;
• Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
• Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма (http://mininform.gov.by/news/all/lida-stalitsa-dnya-belaruskaga%20-pismenstva-2025/) культурных і дзелавых мерапрыемстваў.
Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і “Лідскія чытанні” — адбудуцца 6 верасня.
У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.