
Лета – гэта цудоўная пара. Лета – гэта пара прыгод, гульняў і забаў. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ час чытаць добрыя кнігі.
28 жніўня ў Дубненскай сельскай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай праграмы “Лета і кніга” прайшло свята “Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней”, дзе маленькіх чытачоў сустрэлі літаратурныя героі Карлсан і Мальвіна. Дзеці адказвалі на пытанні герояў казак, расказвалі вершы, а дзіцячая вакальная група “До-ми-соль-ка” Дубненскага цэнтра дасуга і культуры падарылі канцэртныя нумары.
Напрыканцы мерапрыемства Карлсан і Мальвіна ўзнагародзілі ўдзельнікаў конкурса чытачоў “Читай, живи, побеждай” і юных мастакоў конкурса “Город художников” граматамі и дыпломамі, а таксама памятнымі прызамі. Не засталіся без салодкіх падарункаў і астатнія ўдзельнікі свята.
Спонсарам летняга свята стаў прафкам “Дубна” ААТ “Агракамбінат «Скідзельскі»”.