У рамках акцыі “Лета кніжных адкрыццяў – 2023” 3 чэрвеня ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд літаратурных навінак “Летняе сонейка на кніжнай старонцы”.
Для удзельнікаў быў падрыхтаваны агляд дзіцячых перыядычных выданняў і кніжных навінак. Дзеці пазнаёміліся з новымі кніжкамі і кніжнай выставай “Палац з казкамі”.
Усе казкі родам з дзяцінства. Яны існавалі яшчэ з спрадвечных часоў. Нездарма ж казкі любяць усе – і дарослыя і дзеці. Вясёлыя і павучальныя, яны з’яўляюцца спадарожнікамі дзіцяці на яго жыццёвым шляху.
Крэатыўны падыход да казак дапамагае адкрыць перад дзецьмі асноўную задачу гэтага жанру, якая схаваная ў прыказцы “Сказка – ложь да в ней намёк, добрым молодцам урок”. Агляд навінак захапіў і матываваў дзяцей чытаць казкі.