Сімвалічна, што Год гістарычнай памяці адзначаны вялікай падзеяй у культурным жыцці Беларусі – 140-годдзем з дня нараджэння беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Янкі купалы і Якуба Коласа.
Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам, бо яны сталі народнымі прарокамі, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова. Гэта пісьменнікі, якія пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы справядлівасці, гуманізму, аддалі народу свой талент, душу і сэрца.
У філіяле “Пескаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музыкальная кампазіцыя “Купала і Колас – наша душа і голас”. Гасцямі былі рабяты з лагера “Эколандия” ДУА “Пескаўская сярэдняя школа мастоўскага раёна”.
Мерапрыемства пачалося з расказа бібліятэкара аб важнай ролі, якую сыгралі пісьменнікі ў захаванні і ўзбагачэнні беларускай мовы і літаратуры. З цікавасцю дзеці паглядзелі прэзентацыю аб жыцці і творчасці паэтаў, з вялікім задавальненнем чыталі вершы класікаў, слухалі казкі і байкі, расказвалі на памяць іх вершы. З поспехам адказвалі на пытанні віктарыны пра паэтаў.
У канцы мерапрыемства дзяўчынкі выканалі танец “Купалінка”. Прагучалі музыкальныя творы “Мой родны кут, як ты мне мілы”, “Спадчына”, “Явар і каліна”.