
24 чэрвеня дзеці з прышкольнага лагера “Сярэдняя школа №5 г. Масты імя Васіля Лявонцьевіча Валадося” пабывалі ў гасцях у казак разам з Мастоўскай раённай бібліятэкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся падарожнічаць па казках, праходзячы квест-гульню “Бабулін куфэрак” у рамках раённага бібліятэчнага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”.
А дапамог ім маршрутны ліст, які падказваў напрамак да станцыі. Каб адправіцца на патрэбную станцыю і набрацца сіл, дзеці зрабілі размінку, назвалі каманды, прыдумалі дэвіз і эмблему. На першай станцыі адгадвалі загадкі, на другой трэба было сабраць казку па карцінках. На трэцяй станцыі каманды называлі казку па ўрыўку, а на чацвёртай збіралі ілюстрацыі па змесце казкі. На пятай станцыі каманды на выбар паказвалі тэатралізаваную казку “Дзедава рукавічка ” і “Зайкава хатка”. На наступнай станцыі ўдзельнікі праходзілі спартыўныя эстафеты. На апошняй трэба было вылажыць і прачытаць ключавую фразу. Тая каманда, якая лепш справілася з усімі заданнямі, склала фразу, стала пераможцам. Увазе чытачоў былі прапанаваны беларускія казкі. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак і добры настрой.



















