офисные услуги

Казачны свет лялек

Сёння выхаванцы з ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Масты” прыйшлі ў госці да мядзведзя Міхася, які жыве ў Мастоўскай раённай бібліятэцы. Казачны герой запрасіў іх прыняць удзел у майстар-класе па лялечнаму тэатру “Казачны свет лялек”. Разам з мядзведзем Міхасём хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі беларускую народную казку “Як курачка пеўніка ратавала”.

Затым разам з галоўным героем дзеці вучыліся ствараць рэквізіт для тэатра – палачкі з галоўнымі героямі казкі. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі сябе у ролі артыстаў, разыграўшы беларускую народную казку “Як курачка пеўніка ратавала”, а таксама пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі казачнікамі і кнігамі з фонду бібліятэкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства” і выклікала ў дзяцей яркія пазітыўныя эмоцыі!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.