офисные услуги

Казачны свет лялек

31 ліпеня выхаванцы з ДУА “Дзіцячы сад № 1 г.Масты” прынялі ўдзел   у майстар-класе па лялечнаму тэатру “Казачны свет лялек”. Разам з мядзведзем Міхасём хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі беларускую народную казку “Коцік, пеўнік і лісіца”. Маленькія ўдзельнікі майстар-класа вучыліся ствараць герояў пальчыкавага тэатра па матывах беларускай народнай казкі “Дзедава рукавічка”, а потым пераўтварыліся ў артыстаў лялечнага тэтра. Весела, цікава і пазнавальна правялі вольны час выхаванцы садка ў бібліятэцы. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.