Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 г. у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў самай звычайнай сялянскай сям’і. Васіль Уладзіміравіч Быкаў – адзін з самых інтэлігентных, глыбокіх, пісьменнікаў 70-х гадоў, які праславіўся яшчэ ў 60-ыя. Менавіта ў гэтыя гады ён стаў не толькі сімвалам Беларусі, але і адным з кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію, не проста савецкім ваенным пісьменнікам, ён стаў увогуле адным з сімвалаў нашай прозы ў гэты час.
Аўтар кніг прозы «Жураўліны крык», «Ход канём» (абедзве —1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Адна ноч» (1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972), «Воўчая зграя» (1975), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984), «Кар’ер» (1987), «У тумане» (1989), «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999), «Бліндаж» (2006) і інш. Выдаў зборнікі артыкулаў «Праўдай адзінай» (1984), «На крыжах» (1992), «Крыжовы шлях» (1998), кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002).
У 1980 годзе Васілю Уладзіміравічу Быкаву было прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі.
Быкаў узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць “Знак бяды” (1986), Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесці “Дажыць да світання” і “Абеліск” (1974), Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа за аповесці “Воўчая зграя” і “Яго батальён” (1978), Літаратурнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа за аповесць “Трэцяя ракета” (1964). Пісьменнік — Герой Сацыялістычнай Працы (1984), атрымаў ордэн Леніна (1984), ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985), ордэн Дружбы народаў (1994), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), ордэн Чырвонай Зоркі (1944).
Па творах Быкава знята больш за 20 фільмаў. Самыя вядомыя з іх – “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Узыходжанне” (1976), “Знак бяды” (1985), “Пайсці і не вярнуцца” (1992), “У тумане” (2012).
Узнагароджаны мноствам медалёў, сярод якіх медаль Францыска Скарыны (1994).
Па творах Быкава знята больш за 20 фільмаў. Самыя вядомыя з іх – “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Узыходжанне” (1976), “Знак бяды” (1985), “Пайсці і не вярнуцца” (1992), “У тумане” (2012).
Вуліца імя Быкава ёсць у Беластоку (Польшча) і пасёлку Ждановічы пад Мінскам. У Віцебску па вуліцы Суворава на будынку дзіцячай мастацкай школы №1 устаноўлена мемарыяльная шыльда ў гонар пісьменніка.