
14 ліпеня супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ГУК “Мастоўская раённая бібліятэка” праведзена літаратурная імпрэза “З імем Купалы ў сэрцы”, прысвечаная да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы.
У ходзе мерапрыемства гучалі вершы “Хлопчык і лётчык”, “Бегаў бай па сцяне…”, “Летам”, “Рэчка” і іншыя. Прысутныя актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Запрашаем да Купалы” (па старонках жыцця і творчасці Я.Купалы), складалі зробленыя сваімі рукамі пазлы, гулялі ў беларускія народныя гульні.






