офисные услугиЦветы из воздушных шаров

З любоўю да роднай мовы

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды філіял “Мастоўская гарадская бібліятэка” запрасіў сваіх чытачоў з 4 класа ДУА “СШ №3 г.Масты” на літаратурны калейдаскоп “З любоўю да роднай мовы”, каб засяродзіць увагу на родным слове.  

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага дня. З мэтай фарміравання маўленчай культуры былі арганізаваны конкурсы. Юныя чытачы выконвалі розныя заданні: перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі, шукалі “згубленыя” словы, адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі.

Дзеці зачытвалі вершы з часопіса “Вясёлка”, з задавальненнем праглядзелі мультфільм на беларускай мове “Блізняты-важаняты” і пазнаёміліся з беларускай літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай паліцы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.