У рамках абласнога выставачнага праекта “Хронiкi кнiжных палiц” у фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” аформлена тэматычная кнiжная выстава “Знаёмцеся: таленты роднага краю”.
Рукам чалавека падуладна ўсё – яны могуць будаваць дамы, пiсаць вершы, гатаваць смачныя стравы, віртуозна iграць на музычных iнструментах. Дзякуючы рукам чалавека, наш свет становiцца больш яркiм i цiкавым. А людзi, якiя робяць розныя вырабы, валодаюць стваральнай сiлай. Такая сiла ёсць i ў нашых чытачоў – народных умельцаў. Кожная iх работа – гэта твор мастацтва, у якi яны ўклалi душу i сэрца. На выставе прадстаўлены вышыўка крыжыкам, вязаныя сурвэткi i абрусы, бiсерапляценне, пляценне з газетных трубачак, алмазная мазаiка, цацкi, звязаныя кручком, лялька ў нацыянальным адзеннi i iншае. Таксама можна пазнаёмiцца з кнiгамi па вышыванню, вязанню кручком i спiцамi, бiсерапляценню, вырабу з прыродных матэрыялаў.