офисные услуги

Здароўе кожнага  – багацце ўсіх

Здароўе – самая галоўная каштоўнасць чалавека, якая даецца яму з нараджэння. Як будзе выкарыстаны  гэты дар, залежыць ад кожнага з нас. 12 красавіка ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбылася сустрэча з фельшарам Зарудаўеўскага фельшарска-акушэрскага пункта.

Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай паліцай “К здоровью с книгой” на якой прадстаўлены кніжныя выданні і часопіы, якія расказваюць пра здаровы лад жыцця.

 Фельчар нагадала прысутным пра сур’ёзнае выпрабаванне для людзей на трываласць і чалавечнасць пад час пандэміі СОVID-19. Асаблівая ўвага цяпер удзяляецца дыспансерызацыі насельніцтва.  Даведаліся аб эфектыўных спосабах умацавання імунітэту, прафілактыцы рэсператорных інфекцый. Пра важнасць адсочвання артэрыяльнага ціску, своечасовага лячэння і з тым, якую ролю маюць правілы асабістай гігіены ва ўмацаванні і падтрымцы здароўя. Спыніліся на такіх пытаннях як алкаголь , табак, наркотыкі.

  Размова пра здаровы лад жыцця стала жыццёвай неабходнасцю і якія кампаненты ўваходзяць у гэта панняцце. Распавядаць аб здаровым ладзе жыцця і проста і складана. Проста таму, што ўсе складальнікі вельмі простыя і ўсім вядомыя, а складаныя, таму што рэцэптаў здароўя шмат, і зноў жа, усе яны вельмі простыя. Было прапанавана больш адказна адносіцца і самім людзям да свайго здароўя. Ці не таму вядомы лозунг “Здароўе кожнага – багацце ўсіх” і “Хочаш быць здаровым – будзь ім!”. А гэта азначае, што ўсе мы павінны навучыцца берагчы сваё здароўе, змагацца за яго. Яшчэ трэба помніць, што апроч фізічнага ёсць і духоўнае здароўе. Развівайце духоўныя “мускулы” дабрыню , спагаду, міласэрднасць. Трэніруйце сваё сэрца і сумленне ў чысціне душэўнай , у веры і каханні. І тады пра вас скажуць  –  гарманічна развіты чалавек, прагожы і прывабны!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.