Народная мудрасць гаворыць – казка складам красна. З казкай людзі знаёмяцца з самага дзяцінства. Асноўная функцыя казак – выхаваўчая, бо яны вучаць дабру, бескарыслівасці, альтруізму.
10 жніўня ў філіяле “Мастоўская гарадская бібліятэка” прайшло падарожжа ў казку “За горы, за лясы, за шырокія моры”. Мерапрыемства наведалі выхаванцы ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Мастоўскага раёна”.
Дзеці чыталі ўрыўкі з казак, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі. А напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі згулялі ў пазнавальную гульню “Мемары”.