22 мая бягучага года адбудзецца ІІ Фестываль паэзіі «Масты сугучнасці».
Яго арганізатары – Гродзенскае абласное аддзяленне Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», аддзел культуры Мастоўскага райвыканкама, ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка».
У госці да мастаўчан завітаюць паэты з розных куткоў Беларусі, а таксама літаратурныя крытыкі, даследчыкі паэтычнага мастацтва; спевакі, выканаўцы песень на словы сучасных беларускіх паэтаў, удзельнікаў фестывалю. Акрамя дарослых аўтараў, будзе магчымасць пачуць і зусім юных паэтаў. Прадугледжаны выстава-продаж кніг сучасных айчынных аўтараў, аўтограф-сесіі, работа інтэрактыўных пляцовак і гандлёвых аб’ектаў, а таксама выстава-продаж вырабаў народных майстроў, дзіцячыя пляцоўкі, аквагрым.
Сустрэчы з сучаснымі літаратарамі, выступленні паэтаў, прэзентацыі кніг будуць праходзіць на працягу ўсяго дня ў гарадскім парку культуры і адпачынку г. Масты; на тэрыторыі Абмежаванага акцыянернага таварыства «Мастоўдрэў» (перад працоўным калектывам прадпрыемства); на тэрыторыі мемарыяла «Скорбящая мать» у вёсцы Княжаводцы, якая паўтарыла трагічны лёс Хатыні (паэтычная акцыя-рэквіем «Памяць сэрца i слова»).
Закончыцца ІІ Фестываль паэзіі «Масты сугучнасці» круглым сталом на тэму «Паэзія на ўce часы: жанчына i лірыка» ў Дзяржаўнай установе культуры «Мастоўская раённая бібліятэка», дзе прагучаць літаратуразнаўчыя і філалагічна-краязнаўчыя даклады (у тым ліку і ў анлайн-фармаце, па відэасувязі); адбудзецца падвядзенне вынікаў літаратурнага форуму.
✍🏻Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да свята паэзіі, адчуць сілу слова і зарадзіцца натхненнем!
ПРАГРАМА
ІІ-га ФЕСТЫВАЛЮ ПАЭЗІІ
«МАСТЫ СУГУЧНАСЦІ»
22 мая 2026 года




























19 мая, 2026
Moderator 
Опубликовано в рубрике 



























