офисные услуги

Загадкавае поле цудаў

6 лiстапада фiлiял “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” наведалi дзецi з аздараўленчага лагера “Б.Э.Н.С.” ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа”, з якiмi была праведзена гульневая праграма Загадкавае поле цудаў”.

Бiблiятэкар пазнаемiла маленькiх чытачоў з кнiгай для школьнiкаў малодшых класаў “Загадкi на ўсе выпадкi” нашага вядомага паэта, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiкалая Пятровiча Iваноўскага. У кнiзе ўсе загадкi размешчаны, згодна беларускаму алфавiту, пачынаючы з лiтары “А” i заканчваючы лiтарай “Я”. Затым дзецi круцiлi барабан i на кожную лiтару алфавiта адгадвалi загадкi. За правiльныя адказы ўсе ўдзельнiкi палучылi салодкiя прызы.

Такiм чынам, маленькiя чытачы зрабiлi цiкавае i змястоўнае падарожжа па старонках зборнiка “Загадкi на ўсе выпадкi”, а назвы выклiкалi большы iнтарэс да роднай мовы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.