офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Жыццё ў паэзii

11 верасня фiлiялам “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка”  была арганiзавана i праведзена лiтаратурная гадзiна “Жыццё ў паэзii” (да 110-годдзя з дня нараджэння Максiма Танка). На мерапрыемства бiблiятэкар запрасiла моладзь, каб разам пачытаць паэтычныя радкi знакамiтага беларускага паэта.

У цэнтры твораў Максiма Танка – непаўторная, беларуская зямля, Радзiма. Ярашук Вiкторыя прачытала вершы “Радзiма”, “Есць у сусвеце планета Зямля”. Шмат вершаў Танк напісаў пра хлеб i працу. Лiшко Бранicлаў прачытаў верш ” Не давайце таму хлеба”.

Паэт вельмi любiў слухаць матчыны песнi, ён помнiў рукi сваёй мацi – напрацаваныя, але ж пяшчотныя i ласкавыя. Верш “Рукi мацi” прачытала Цыбоўская Эвелiна.

Асаблiвае месца ў лiрыцы Максiма Танка займае тэма кахання. На  мерапрыемстве прагучалi вершы “Нашто ты косы заплятаеш”, “Калi б можна так зрабiць” i iншыя.

Многiя вершы знакамітага паэта былі пакладзены на музыку. Моладзь праслухала песнi “Завушнiцы”, “Ave Maria”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.