Уладзіміра Караткевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе. 23 лістапада ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” прайшла інфарміна “Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі малі магчымасць даведацца пра жыццёвы шлях і творчасць Уладзіміра Караткевіча. Пазнаёміліся з найбольш яскравымі творамі Караткевіча, праслухалі цытаты з яго творчасці. Прысутныя падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад яго твораў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і ўтульнай атмасферы, спрыяльнай для аднаўлення і паглыблення ведаў пра вялікага беларускага пісьменніка.






























24 ноября, 2025
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























