30 сакавіка ў філіале “Мастоўская гарадская бібліятэка” сабраліся чытачы на гадзіну дзіцячай творчасці “Жыла-была казка”, прымеркаваную да Тыдня дзіцячай кнігі.
Дзеці паслухалі пра гісторыю ўзнікнення казак, прынялі ўдзел у конкурсах, сабралі ўсім вядомыя казкі з пазлаў.
На мерапрыемстве была арганізавана выстаўка малюнкаў.