офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Жывыя ў памяці героі

5 мая ў філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Жывыя ў памяці героі”.

Запрошаныя на мерапрыемства вучні разам з бібліятэкарам успаміналі хлапчукоў і дзяўчынак, якія разам з дарослымі ўсталі на абарону Радзімы ў гады Вялікай Айчыйнай вайны выконвалі далёка не дзіцячыя заданні. Рызыкуючы жыццём, яны расклейвалі “ўлёткі”, удзельнічалі ў засадах, хадзілі ў разведку, даглядалі параненых, здабывалі зброю, узрывалі варожыя эшалоны.

Напрыканцы мерапрыемства памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Маленькія героі назаўжды застануцца прыкладам адвагі і мужнасці для аднагодкаў і дарослых.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.