Беларуская мова… Наш гонар, наша слава, наша сіла, наша мудрасць. У кожным куточку зямлі, дзе б’ецца сэрца беларуса, жыве беларуская мова.
19 красавіка ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вандроўка “Жыве ў сэрцах беларускае слова”. Гасцямі сталі вучні Пескаўскай сярэдняй школы.
У пачатку мерапрыемства ў сувязі з правядзеннем пажарна-прафілактычнай акцыі “За безопасность вместе” з мэтай фарміравання ў дзяцей культуры бяспекі жыццядзейнасці прысутныя паглядзелі фільм “Азбука пожарной безопасности”, пазнаёміліся з літаратурай на супрацьпажарную тэматыку і атрымалі памяткі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей.
Падчас правядзення вандроўкі дзеці прынялі ўдзел у розных конкурсах і гульнях, перакладалі з рускай мовы на беларускую і наадварот, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, чыталі беларускія вершы на тэму Вялікай Айчыннай вайны, развучвалі скорагаворкі.
Затым на пялёстках васілька пісалі пажаданні для ўсіх людзей. І, вядома, гэта былі словы: мір ва ўсім свеце, узаемаразуменне, любоў да Радзімы, узаемадапамога, павага да бацькоў і старэйшых, сяброўства.
У заключэнне прысутныя прыйшлі да такога выніку – каб быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, патрэбна захоўваць яе культуру і традыцыі, неабходна добра валодаць такім мілагучным, прыгожым, вабным родным словам.