1 верасня Мастоўская раённая бібліятэка прапанавала вучням 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Масты” здзейсніць літаратурную вандроўку “Жыве ў вяках беларускае слова”.
На пачатку мерапрыемства бібліятэкары звярнулі ўвагу школьнікаў на тое, што 2023 год аб’яўлены Прэзідэнтам нашай краіны Годам міру і стварэння, аб тым, што чалавек павінен ведаць свае карані, гісторыю сваёй дзяржавы, каб будаваць будучыню.
Паведамілі падлеткам аб тым, што ў 3 верасня бягучага года юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання – Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Гарадку Віцебскай вобласці – малой радзіме Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» – помніка беларускай літаратуры ХІХ ст.
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты паглядзелі відеапрэзентацыю да Дня беларускага пісьменства, паслухалі вершы сучасных беларускіх паэтаў: Міхася Пазнякова, Алены Стэльмах, Людмілы Кебіч. Разгадалі крыжаванку і на дошцы прымацоўвалі папяровыя “сардэчкі” з напісанымі важнымі словамі ўзятымі з сённяшняй сустрэчы.