Дзiвосны свет любiмых казак

Казкi… Яны знаёмыя нам з дзяцiнства. Цяжка знайсцi чалавека, якi б нiколi не чытаў казак. Яны адчыняюць нам дзверы ў дзiвосны свет, напоўнены чараўнiцтвам i цудамi. Казка – гэта i верны сябар, i разумны дарадца, i крынiца невычэрпнай народнай мудрасцi. 30 сакавiка ў фiлiяле “Стралецкая сельская бiблiятэка” прайшла гульня-падарожжа “Дзiвосны свет любiмых казак”.

Юныя ўдзельнiкi мерапрыемства здзейснiлi падарожжа ў дзiвосны свет беларускiх казак, дружна ўспамiналi казкi i iх герояў, удзельнiчалi ў наступных конкурсах: “Хто тут лiшнi?”, “Знаўца казак”, “Самы кемлiвы”, “Казачныя героi”, “Чыё выказванне?”. У завяршэннi мерапрыемства ўдзельнiкi пазнаёмiлiся з кнiжнай выставай “Беларуская казка – розуму падказка!”.

Дзякуючы гульнi-падарожжы дзецi паглыбiлi свае веды пра беларускiя казкi.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.