Цветы из воздушных шаровофисные услугиПрыжки на батуте

Дзень кнігі

15 лютага ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень кнігі, прысвечаны жыццю і творчасці Андрэя Федарэнкі, сучаснага беларускага пісьменніка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 11 класа гімназіі №1 г.Масты. Напачатку сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара. Была праведзена гутарка каля кніжнай выставы “Книги надежды и добра”, дзякуючы якой юнакі і дзяўчаты даведаліся пра такія кнігі прозы Андрэя Федарэнкі як: “Гісторыя хваробы”, “Смута”, “Нічые”, “Мяжа”, “Шчарбаты талер” і інш.

У сувязі з тым, што 15 лютага з’яўляецца Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў бібліятэкары засяродзілі ўвагу моладзі на аповесці Андрэя Федарэнкі “Афганская шкатулка”, дзе ўсе падзеі сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Падчас сустрэчы была праведзена віктарына па творчасці пісьменніка, прадэманстраваны відэакліп на песню “Всем, кто был за речкой” у выкананні групы “Каскад” аб знаходжанні савецкіх войск у Афганістане. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

DSCN4184

DSCN4187

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий