офисные услуги

Да вытокаў кніжнасці

У філіале “Курылавіцкая сельская  інтэграваная бібліятэка” прайшло тэматычнае мерапрыемства “Да вытокаў кніжнасці”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. У форме гістарычнага падарожжа ўдзельнікі здейснілі сімвалічны шлях праз стагодзі  – ад першых рукапісных кніг да сучасных лічбавых выданняў.

Кароткая прэзентацыя пра старажытны перыяд беларускай  літаратуры задала тон  усяму мерапрыемству. Удзельнікі гістарычнага падарожжа пазнаёміліся з вытокамі кніжнай традыцыі.

Першы прыпынак  падарожжа быў прысвечаны рукапіснай кнізе. Удзельнікі даведаліся пра ролю манастыроў у захаванні пісьмовай культуры і пра тое, як летапісцы фіксавалі падзеі, якія сёння складаюць аснову нашай гістарычнай памяці.

На другім прыпынаку  падарожжа ўдзельнікі паслухалі расповед пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў хрысціянскай кніжнай асветы і адукацыі на Беларусі:  Ефрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага, Клімента Смаляціча і іншых.

На трэцім прыпынаку падарожжа прысутныя перанясліся ў 16 стагоддзе. Удзельнікі паслухалі гісторыі пра першадрукара Францыска Скарыну, яго выданні і інавацыі, якія зрабілі беларускую кнігу часткай еўрапейскай культурнай прасторы.

Чацвёрты прыпынак падарожжа быў ігравы.

У завяршэнні мерапрыемства прысутныя  падзяліляся  ўражаннямі і выказалі сваё бачанне таго, якой будзе беларуская кніга праз паўстагодзе.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.