офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Дарогі добрай казкі

Пад такой назвай прайшлі гучныя чытанні для ўдзельнікаў аматарскага аб`яднання “Буслік” у філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка”.

Бібліятэкар расказала дзецям аб тым, што казка – гэта вуснае апавяданне, у якім людзі з даўніх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных і чароўных краінах, дзе хацелася б жыць.

Для самых маленькіх старэйшыя ўдзельнікі прачыталі казкі “Коцік, пеўнік і ліса”, “Курачка раба”, “Зайчыкава хатка”, “Пшанічны каласок”, “Сярэбраная табакерка” і іншыя.

Маленькія чытачы з цікавасцю слухалі казкі, абмяркоўвалі іх з усімі ўдзельнікамі мерапрыемства.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.