
Лета – час адпачынку, гульняў, забаў і, вядома, чытання цікавых кніг. Для многіх дзяцей у дні летніх канікул бібліятэка становіцца не проста домам, дзе жывуць кнігі, але і месцам правядзення вольнага часу. 17 жніўня ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Дарогі добрай казкі”.
Спачатку бібліятэкар паведала наведвальнікам, што казка – гэта вуснае народнае апавяданне, у ім людзі з даўніх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных і чароўных краінах, дзе хацелася б жыць.
Былі прачытаны казкі “Коцік, пеўнік і ліса”, “Зайчыкава хатка”, “З рога ўсяго многа” і іншыя казкі. Маленькія чытачы з цікавасцю слухалі казкі, а потым абмяркоўвалі. Было прапанавана хатняе заданне скласці самім казку.

