З мэтай павышэння цiкавасцi падлеткаў да гicторыi свайго краю, сваёй роднай вёскi ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняў 8 класа 18 красавiка прайшоў урок краязнаўства “Гонар i слава нашага краю”.
Краязнаўства адыгрывае вядучую ролю ў патрыятычным i гуманiстычным выхаваннi падрастаючага пакалення, гэта магутны сродак уздзеяння на душы i сэрцы дзяцей. Праз урокі краязнаўства дзецi адчуваць, што гiсторыя, якую яны вывучаюць, тварылася тут, у роднай мясцовасцi, i стваралі яе таксама iх продкi.
Падчас мерапрыемства бiблiятэкар разам з вучнямi завочна падарожнiчалi па Гудзевiцкай зямлі. Даведаліся аб тым, адкуль пайшла назва вёскi, пазнаёмiлiся са знакавымi мясцiнамi: лiтаратурна-краязнаўчым музеем, якi праславiў Гудзевiчы не толькi на Гродзеншчыне, але i далёка за яе межамi; царквой Нараджэння Прасвятой Багародзiцы, пабудаванай у далёкім 1862 годзе.
Затым дзеці ўспаміналі знакамiтых людзей, якiя праславiлi мясцовы край: Алеся Мiкалаевiча і Веру Iгнатаўну Белакоз, Мiкалая Пятровiча Iваноўскага, Паўла Паўлавiча Урбановiча, Валянцiну Мiкалаеўну i Пятра Мiкалаевiча Бiбiла, Веранiку Аляксандраўну Мандзiк i iншых.
На працягу ўрока вялася размова пра родную зямлю, беражлiвыя адносiны да спадчыны, вучнi чыталi вершы пра Гудзевiчы.
На мерапрыемстве была прадстаўлена тэматычная выстава “Агонь духоўнасцi, завешчаны продкамi” з краязнаўчым матэрыялам.
Урок краязнаўства стаў добрым урокам выхавання духоўнасцi, пачуцця адданасцi роднаму краю i яго культурнай спадчыне.