Паважаныя сябры! Мастоўская раённая бібліятэка прапануе вашай увазе бібліятэчны інтэрактыў:
патрыятычны праект “Гонар маёй вёскі” распрацаваны для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці раённых бібліятэк”. Абгрунтаванне праекту.
Праект уяўляе сабой базу дадзеных у выглядзе карты Мастоўскага раёна. Каб пачаць падарожжа, трэба націснуць на мігатлівы тэг на карце. Перад вамі з’явяцца асноўныя раздзелы праекта:
— Славутасці роднага краю, або “Гонар маёй вёскі”;
— Знакамітыя землякі;
— Легенды і паданні роднага краю;
— Паэзія родных мясцін;
— Забаўляльны кантэнт.
Націскаеце на мігатлівы тэг побач з патрэбным раздзелам.
У першым разделе вы пазнаёміцеся з відэаролікамі, якія паведамяць аб тым, чым ганарыцца кожная вёска нашага раёна.
У раздзеле “Знакамітыя землякі” відэаролікі знаёмяць нас з лёсамі таленавітых ураджэнцаў Мастоўшчыны.
Цікавыя, прывабныя і чароўныя легенды і паданні пра падзеі мінулых часоў, пра родныя мясціны сабраны ў наступным раздзеле.
Шмат таленавітых паэтаў нарадзіла Мастоўская зямля, вершы якіх сабраны ў раздзеле “Паэзія родных мясцін”.
Інтэрактыўны, забаўляльны кантэнт у апошнім раздзеле прапануе скласці пазлы, разгадаць крыжаванкі, адказаць на пытанні віктарын.



























17 октября, 2023
Moderator
Опубликовано в рубрике 

























