офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Гаворым і чытаем па-беларуску

З 11 па 17 верасня бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прынялі ўдзел у інфармацыйным тыдні “Гаворым і чытаем па-беларуску”, аб правядзенні якога аб’явіла галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

11 верасня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы дэманстравалася кніжная выстава “З павагай да беларускага кнігі”.

12 верасня раённая дзіцячая бібліятэка прапанавала пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы-экспазіцыі “Чытаем беларускую казку”.

13 верасня ў Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы сярод вучняў 11 класа ДУА “Мікелеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – СШ” быў праведзены паэтычны зарапад “Жыццё ў паэзіі” па вершах беларускіх паэтаў-юбіляраў: Я. Купалы, Я.Коласа, М.Танка і П.Панчанкі. Сярод юнакоў і дзяўчат прайшоў конкурс “Пазнай паэта па партрэту”.

13.09.2017 Паэтычны зарапад “Жыццё ў паэзіі” у Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы

13.09.2017 Паэтычны зарапад “Жыццё ў паэзіі” у Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы

У Харціцкай с/б дзейнічала кніжная выстава-агляд “Беларуская кніга для ўсёй сям’і”, якая выклікала цікавасць у чытачоў.

15 верасня у Пескаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы адбылася літаратурная гадзіна “Песняры роднай зямлі”. Творы народных паэтаў Беларусі прачытаў старшыня Пескаўскага сельвыканкама Кавалевіч Валянцін Альбінавіч.

15.09.2017 Старшыня Пескаўскага сельвыканкама Кавалевіч Валянцін Альбінавіч чытае творы Я.Коласа і Я.Купалы

15.09.2017 Старшыня Пескаўскага сельвыканкама Кавалевіч Валянцін Альбінавіч чытае творы Я.Коласа і Я.Купалы

Гарадская дзіцячая бібліятэка прапанавала прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў “ Вітаем, цябе, беларуская кніга”. На літаратурны калейдаскоп “Які гэта цуд – мова мая родная” запрасіла Рагозніцкая сельскай бібліятэцы.

У Пацавіцкай сельскай бібліятэцы было праведзена гучнае чытанне твораў Я.Коласа і Я.Купалы.

15.09.2017 Гучнае чытанне твораў Я.Коласа і Я.Купалы адбылося ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы

15.09.2017 Гучнае чытанне твораў Я.Коласа і Я.Купалы адбылося ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы

16 верасня ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры нацыянальнай культуры адбылося гучнае чытанне твораў Я.Купалы і Я.Коласа. Паслухаць паэму Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды” прапанавала Зарудаўеўская сельскай бібліятэка. У Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося бліц-апытанне “Беларускія пісьменнікі майго дзяцінства”. Струбніцкая сельская бібліятэка запрасіла на літаратурны вечар “Падарожжа па беларускай літаратуры”.

17 верасня ў Рагозніцкай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” прайшло гучнае чытанне твораў Я.Купалы і Я.Коласа. Вершы народных паэтаў Беларусі чытала загадчыца ДУА “Рагозніцкі дзіцячы сад” Стасевіч Алена Лехаўна.

17.09.2017 Стасевіч Алена Алехаўна, загадчыца ДУА “Рагозніцкі дзіцячы сад”  чытае творы Я.Коласа і Я.Купалы

17.09.2017 Стасевіч Алена Алехаўна, загадчыца ДУА “Рагозніцкі дзіцячы сад” чытае творы Я.Коласа і Я.Купалы

У Харціцкай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” адбылося гучнае чытанне паэмы Я.Коласа “Новая зямля”, ўрыўкі з якой прачытала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  ДУА “Дубненская СШ” Бутэнка Т.М.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.