7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З гэтай нагоды ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” прайшла тэматычная гутарка з чытачамі “Вялікі Кастрычнік: старонкі гісторыі”.
Бібліятэкар расказала гісторыю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, яе вынікі і ўплыў на ход далейшай гісторыі.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб дзвюх былых даярках калгаса “Савецкая Беларусь” Мастоўскага раёна – Данцэвіч Веры Якаўлеўне і Данцэвіч Наталіі Фёдараўне, якія былі ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі за працоўныя поспехі. Фотаздымкі жанчын захаваліся ў бібліятэцы і кожны наведвальнік можа з імі азнаёміцца.