Мастоўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у свяце фальклора “Па сцежках спадчыны”, якое прайшло ў Вялікіх Азёрках. Свята Котчынскай кадрылі з’яўляецца культурным брэндам Мастоўскага раёна.
Для гасцей і ўдзельнікаў свята бібліятэка арганізавала гульнёва-забаўляльную пляцоўку. На ёй былі прадстаўлены яркі аквагрым, кветкі з паветраных шароў, дзіцячая зона з разнастайнай літаратурай, аэрахакей і настольны футбол, мега-шашкі і мяккі гольф.