
26 студзеня ў філіяле “Рагозніцкая сельская бібліятэка” адбылася гутарка на тэму “Бяспечныя паводзіны на лёдзе”. Гутарка прайшла з дзецьмі сярэдняга школьнага ўзросту. Хоць у гэтым годзе зіма вельмі цеплая, і вадаёмы зусім не замярзалі, але мы размаўлялі з дзецьмі аб тым, што нельга адным без дарослых выходзіць на лёд.
Лёд можа быць моцным толькі тады, калі марознае надворье трымаецца некалькі дзён і тайшчыня лёду павінна быць не меньш 12 см. Невыкананне правілаў бяспекі на водных аб’ектах у асенне-зімовы перыяд часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей. Беражыце сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх.